BYN
Выберите валюту
ƃ BYN
Туры Беларусь Заславль Па Старавіленскім гасцінцы

Па Старавіленскім гасцінцы

Экскурсия

Тур №6682

Заславль Вязынка Молодечно
Заслаўе — Вязынка — Ракуцёўшчына — Маладзечна (з абедам)

Программа тура

1

Стары ўтульны Заслаўе — адзін з са­мых старажытных гарадоў Беларусі, яму больш за 1000 гадоў. Пра падзеі, якія папярэднічалі яго з'яўленню, апавядаюць восем старажытных летапісных збораў! Падчас ЭКСКУРСІІ ПА ГОРАДЗЕ пазнаёмімся з яго старажытнай гісторыяй. З Заслаўем звязаны імёны многіх выдатных людзей бе­ла­рус­кай (і не толькі!) гісторыі — полацкая князёўна Рагнеда, вялікі князь кіеўскі Уладзімір Святаславіч, полацкі князь Ізяслаў. Бронзавую постаць кня­зя Ізяслава мы ўбачым на цэнтральнай плошчы горада. Шматвяковая мінуўшчына прадстаўлена тут помнікамі гісторыі, археалогіі і архітэктуры: здалёк віднеецца велічная вежа СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАЙ ЦАРКВЫ — найбольш выразнага з помнікаў абаронна-культавай архітэктуры Рэнесансу Беларусі. Першапачаткова храм быў узведзены як кальвінскі збор у 2-й палове XVI стагоддзя пасярод умацаванага бастыённага зам­ка. Замак не захаваўся, але магутныя яго ва­лы вакол хра­ма ўражваюць сваёй моцай. На Рынкавай плошчы Заслаўя ўбачым і каталіцкі храм — прыгожы касцёл Раства Дзевы Марыі, пабудаваны ў стылі позняга барока ў 1774 г.

Усплёск цікавасці да горада ў апошні час звязаны з но­вым мілым му­зе­ем, прысвечаным маляваным дыванам. Народнае мастацтва маляваных дываноў ці "маляванак" характэрна для многіх на­ро­даў, яны былі неад'емнай часткай народнага жылля. У на­шу экскурсію ўваходзіць наведванне МУЗЕЯ МАЛЯВАНКІ, дзе ўбачым калекцыю маляваных дываноў народнай мастачкі АЛЕНЫ КІШ. Яе дываны арыгінальныя па сюжэтах, не маюць аналагаў у беларускім народным мастацтве. Яе імя згадваецца ў "Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва", дзе прадстаўлена інфармацыя пра 800 са­мых вядомых сусветных мастакоў-прымітывістаў. Творчая спадчына Алены Кіш адносіцца да лепшых узораў творчага самавыяўлення беларускага на­ро­да. У музеі ўбачым таксама дываны прафесійнага мастака ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА, якія з'яўляюцца прыкладам мастацкага сінтэзу народнага і прафесійнага мастацтва.

Далей едзем да месца нараджэння беларускага пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы — у ВЯЗЫНКУ. Пабачыўшы краявіды Вязынкі разумееш, чаму Ясь Луцэвіч па­чаў пісаць вершы. Маляўнічая рэчка, адлюстраванне дрэў у вадзе, узгорыстыя і лясістыя ваколіцы з'яўляюцца прыроднай экспазіцыяй паэтычнага гісторыка-культурнага ландшафту… На плошчы ў 21 га знаходзяцца каларытныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы з прадметамі побыту, малыя архітэктурныя фор­мы, жывапісныя пейзажы, якія нібы­та сышлі са старонак твораў паэта. Тут усё дыхае паэзіяй! Наведванне МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ. У сенцах і пакоі, дзе жыла сям'я Луцэвічаў узноўлены тагачасны інтэр'ер. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколіцах Вязынкі. Кожны экспазіцыйны ком­плекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Янкі Ку­па­лы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. Пасля экскурсіі запрашаем на "ВЯЧОРКІ" — даўні звычай, які так любіў Ян­ка Ку­па­ла. Вы зможаце паўдзельнічаць у на­род­ных гульнях, пачаставацца тра­вя­ной гарбатай…

ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА — былая сядзіба У. Лычкоўскай. Улетку 1911 гады тут спыняўся паэт Максім Багдановіч; тут ён напісаў два цыклы вершаў і дзве паэмы "У вёсцы" і "Вераніка". У 1977 годзе ў Ракуцёўшчыне былі ўсталяваныя два валуны з памятнымі надпісамі, пазней беларускімі пісьменнікамі быў пасаджаны мемарыяльны "Максімаў сад" — больш за 70 дрэў. А зараз тут працуе МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА. У му­зей­ным ком­плек­се адноўлена планіроўка сядзібы дробнапамеснага шляхціца канца XIX стагоддзя. Спачатку наведаем ДОМІК АРАНДАТАРА, дзе ўлетку 1911 г. жыў М.Багдановіч. У гэтым до­ме, дзе, як сцвярджаў сам паэт, вельмі добра пісалася, экспанаты распавядаюць пра адзін з са­мых творча насычаных перыядаў жыцця паэта! У ДОМЕ ГАСПАДАРА ўзноўлены інтэр'еры гасцёўні, кухні, дзіцячага пакою. Для адлюстравання тагачаснага жыцця выкарыстаны аутэнтычныя прадметы мэблі і побыту. А ўявіць сабе жыццё беларусаў, "поўнае штодзённага клопату", можна пры наведванні ГУМНА, дзе ўбычым розныя прылады працы селяніна. А саламяны дах гумна аж блішчыць на сонцы!

Накіроўваемся ў Маладзечна. Спынімся на хвілінку ля ПОМНІКА СТАРАВІЛЕНСКАМУ ТРАКТУ, усталяванаму каля дарогі ля вёскі Мясота. Помнік — кампазіцыя з чатырох валуноў ў гонар вядомых людзей, якія праязджалі па гэтым старадаўнім тракце. Мноства дарагіх кожнаму беларусу імёнаў мы прачытаем тут...

Агляд МАЛАДЗЕЧНА пачнем з АБЕДУ. Пасля пазнаёмімся з гэтым горадам, якому больш за 600 гадоў (першая згадка ў 1388 г.). У XV стагоддзі тут быў пабудаваны Маладзечанскі замак, які праіснаваў да сярэдзіны XVIII ст. — да сёння засталіся замкавыя ва­лы. Горад быў важным цэнтрам на гандлёвым Старавіленскім шля­ху з Мінска ў Вільню. З XVII стагоддзя ўладальнік Маладзечна — канц­лер ВКЛ Леў Са­пе­га, а з пачатку XVIII стагоддзя — род князёў Агінскіх. Увесну 1814 го­да ў спадчыну палац атрымаў кампазітар МІХАЛ КЛЕАФАС АГІНСКІ. Знакамітага земляка шануюць тут: мы ўбачым помнік М. К. Агінскаму; яго імем названа музычнае вучылішча. У пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя эканамічнае жыццё мястэчка ажывіла будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, якая звязала беларускія губерніи з партамі Балтыйскага мора і Ўкраінай. Убачым будынак чыгуначнага вакзала ў стылі "мадэрн". Чорная старонка гісторыі Маладзечна — Вялікая Айчынная вайна. У ліпені 1941 го­да тут нямецкія акупанты ўчынілі лагер для савецкіх ваеннапалонных. Праз гэты лагер, да чэрвеня 1944 го­да, прайшло звыш 80 ты­сяч чалавек, больш за 33 тысячы з іх загінулі. Праект Мемарыяльнага ком­плек­су "ШТАЛАГ-342" распрацаваў архітэктар Леанід Левін, аўтар "Хатыні". Комплекс уяўляе сабой стылізаваны барак для ўтрымання зняволеных і пакідае моцнае ўражанне...

Сеняшні дзень Маладзечна — сучасная забудова, тэатры, пешаходныя вуліцы, паркі. Знакаміты лялечны тэатр "Батлейка" заўседы мае аншлагі. А ПАРК ПЕРАМОГІ — і прыгожы, і адзін з са­мых вялікіх у нашай краіне. Яго архітэктурнай дамінантай з'яўляецца амфітэатр — галоўная пляцоўка Нацыянальнага фестывалю бе­ла­рус­кай песні і паэзіі, які праводзіцца ўжо больш за 30 гадоў.

Описание тура

Старавіленскі гасцінец… У даўнія часы гэта была адна з самых ажыўленых магістраляў нашага краю. Уздоўж яе размяшчаліся мястэчкі і вёскі, шляхецкія сядзібы, паштовыя станцыі і карчмы. На працягу стагоддзяў тысячы падарожнікаў хто пешшу, хто верхам, хто ў карэце адольвалі вярсту за вёрстай. Але кожнаму дарога давала магчымасць пазнаёміцца з прыгажосцю прыроды, нацыянальнай культурай, людзьмі гэтага краю. Запрашаем і Вас на гэты гасцінец…
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Працягласць экскурсіі: 200 км, 9 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

В стоимость входит

  • Праезд аўтобусам туркласу
  • Экскурсія па маршруце
  • Экскурсія па Заслаўю
  • Агляд Спаса-Праабражэнскай царквы
  • Наведванне Музея маляванкі
  • Экскурсія ў Ку­па­лаўскі запаведнік у Вязынцы
  • Наведванне Фальварка Ракуцёўшчына, му­зей Максіма Багдановіча
  • Агряд помніка Старавіленскаму тракту
  • Экскурсія па Маладзечне
  • Агляд мемарылу "Шталаг-342"
  • Абед

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем могут быть неточными в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

Избранное
Валюта
BYN
Выберите валюту
ƃ BYN
Наши контакты
Наши контакты
Вход

Отказ от обработки cookie

При отказе от обработки cookie, работоспособность сайта может быть нарушена

Ваша конфиденциальность важна для нас

Наш сайт использует файлы cookie. Настроить cookie.
Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой конфиденциальности.

Расширенные настройки cookie

Технические (обязательные) cookie

Эти файлы необходимы для стабильной и безопасной работы сайта. Они обеспечивают доступ к основным функциям и не собирают личную информацию в маркетинговых целях.

Функциональные

Это файлы cookie, которые запоминают ваши предпочтения (например, язык или регион) и повышают безопасность сайта. Информация остается конфиденциальной и не передается третьим лицам.

Аналитика и статистика

Эти файлы cookie собирают анонимную статистику, помогая нам понять, какие разделы и предложения наиболее интересны пользователям. Это позволяет нам постоянно улучшать сайт и делать его более удобным для вас.

Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой конфиденциальности.