Беларусь

Трыпціх Вушаччыны. Ушачы — Сядзіба "Лаванда Лепей" — Лепель.Тур №387148

1 дн. через 143 дня

Дата начала: 08 июня 2025 еще даты

Отправление: Минск

159 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Мы работаем:

Завтра c 10:00

Бычкі — мемарыял "Прарыў" — Ушачы — Сядзіба "Лаванда Лепей" — Лепель (з пачастункам і абедам)

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 08.июн.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 159 BYN / 159 BYN
за чел.
Отправления 03.авг.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 159 BYN / 159 BYN
за чел.
Отправления 31.авг.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 159 BYN / 159 BYN
за чел.

Подробности тура

Трыпціх Вушаччыны: гісторыя, мастацтва, прырода...
Адпраўляемся ў рамантычны азёрны край, з мноствам маляўнічых азёр і помнікаў даўніны; край пасіянарных асоб. Пазнаёмімся з роднымі мясцінамі вялікіх літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, даведаемся пра гісторыю Сапегаў у Лепелі, палюбуемся жывапісам сучаснай мастачкі ў каларытнай сядзібе. Маляўнічыя краявіды, вялікія людзі, найчыстыя азёры, багатая гісторыя – яркія ўражанні гарантуем!
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Працягласць экскурсіі: 430 км, 13,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 7.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

  1. Маленькая вёска БЫЧКІ — радзіма вялікага ВАСІЛЯ БЫКАВА. Маляўнічая сядзіба "Бычкі", ахутаная духам беларускага сялянскага побыту, дае магчымасцю сутыкнуцца з гісторыяй жыцця найвялікшага беларускага пісьменніка. Сядзібны дом дапаўняюць хлеў, гумно. У доме-музеі — рэканструкцыі роднага до­ма пісьменніка — размешчана этнаграфічная экспазіцыя, дзе ўбачым прадметы хатняга ўжытку сям'і, а таксама дакументальныя сведчанні: фатаграфіі і дакументы, лісты пісьменніка з фронту…

    Глыбокі след тут на Ушаччыне пакінула Вялікая Айчынная вайна. У верасні 1943 го­да бы­ла створана Ушацкая партызанская зона, у якой знаходзіліся 16 брыгад і налічвалася больш за 17 000 чалавек; тут дыслакаваўся Беларускі штаб партызанскага руху. Увесну 1944 гады да партызанскіх меж бы­ло сцягнута больш 60 ты­сяч карнікаў і 11 красавіка пачалася найзначнейшая за ўсю гісторыю вайны карная аперацыя. 25 сутак партызаны вялі цяжкія баі і ў ноч на 5 траўня ажыццявілі прарыў блакады — карнікі страцілі больш за 20 000 салдат і афіцэраў, загінула больш за 2 000 партызан ... У 1974 годзе на месцы прарыву блакады, у 7 км ад Ушач, адкрыты мемарыяльны ком­плекс "ПРАРЫЎ" — убачым гэты грандыёзны помнік…

    Горад УШАЧЫ атрымаў Магдэбургскае пра­ва ў 1758 годзе. Да нашых дзён захаваліся некалькі пабудоў стогадовай даўніны: млын і касцёл Святога Лаўрына пачатку ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі архітэктурныя помнікі, у цэнтры горада ўбачым пастаўленыя нядаўна помнікі-бюсты народным пісьменніку і паэту Беларусі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну (скульптары Ігар Засімавіч і Аляксей Сарокін). Ва Ушачах мы адправімся ў тыя месцы, якія маюць непасрэднае дачыненне да РЫГОРА БАРАДУЛІНА — дом, дзе ён жыў; магілу, дзе здабыў вечны супакой... Насычаны ўражаннямі дзень дапоўніцца смачным АБЕДАМ.

    А затым накіроўваемся на экскурсію ў лавандавае царства — вілу з лавандавым полем "ЛАВАНДА ЛЕПЕЙ" у вёсцы Чэрэсава. Сядзіба "Лаванда Лепей" размясцілася на беразе возера. Прыехаўшы сюды, Вы будзеце зачараваны маляўнічымі відамі: з аднаго боку — ціхая вада, з другога — квітнеючая лаванда. Яе красаваннем ёсць магчымасць атрымаць асалоду ад да сярэдзіны ліпеня. Але не бяда, калі лаванда адцвіла! Буянства расліннасці, п'янлівае паветра, добрыя сувеніры зробяць Ваш дзень. Пачынаем наведванне са знаёмства з гасціннымі гаспадарамі — Лорай і Артурам Паўлавымі, якія размясціліся тут 10 гадоў таму. А нядаўна яны набылі яшчэ адну сель­скую хатку і перарабілі яе… у карцінную галерэю. Бо Лора Паўлава — мастачка, тут у старым до­ме абсталявана яе майстэрня "ГАЛЕРЭЯ ЛЕПЕЙ".
    Што будзе:
    • Знаёмства з вілай з лавандавым полем "Лаванда Лепей"
    • Аповяд пра ўласцівасці і асаблівасці лаванды
    • Час на фатаграфаванне сярод палёў лаванды ў возера
    • Прагулка па вёсцы Чэрэсава
    • Наведванне майстэрні "Галерэя Лепей" (побач з вілай)
    • Экскурсія ад гаспадыні па галерэі
    • Магчымасць купіць шматлікія сувеніры з лаванды (букеты з лаванды і сухацветаў, саджанцы лаванды ў се­зон, сашы з лавандай, васковыя свечкі, мёд з лавандай, паштоўкі…)
    • Магчымасць купіць арыгінальныя карціны мастачкі
    • ЧАЯПІЦЦЕ: гарбату з лавандавым галлём

    Працягнем экскурсію ў ЛЕПЕЛІ, які ўтульна размясціўся ў маляўнічым абрамленні азёр. Першыя летапісныя згадкі пра Ле­пель адносяцца да 1439 го­да. Размешчаны на шля­ху "з варагаў у грэкі", Ле­пель спрадвеку меў стратэгічнае значэнне, якое і вызначыла яго шматвяковую гісторыю. Лепельскае возера — сапраўдная каштоўнасць горада. Вялікае, празрыстае, глыбокае, яно працягнулася ў даўжыню амаль на 8, а ў шырыню — на 2 км. Стары Ле­пель з 1586 го­да належаў Льву Сапегу, які перанёс горад на новае месца і, такім чынам, фактычна даў гораду новае жыццё. Падчас экскурсіі мы агледзім помнік Вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Да нашых дзён у Лепелі ацалелі два помнікі архітэктуры — мураваны касцёл св. Казіміра, збудаваны ў 1876 годзе, і драўляная Пятніцкая царква, перабудаваная ў пачатку XX стагоддзя. Таксама мы ўбачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна — помнік "ЛЕПЕЛЬСКІ ЦМОК" (скульптар Леў Аганаў; ён таксама аўтар помніка Сапегу). Скульптура ўсталявана на беразе возера ў гарадскім пар­ку — як не сфатаграфавацца з гэтым сімпатычным цмокам?

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • Праезд аўтобусам туркласу
    • • Экскурсія па маршруце
    • • Агляд дома-музея Васіля Быкава ў Бычках
    • • Наведванне мемарыяльнага комплексу «Прарыў»
    • • Экскурсія па Ушачах
    • • Наведванне сядзібы «Лаванда Лепей»
    • • Экскурсія па галерэі «Галерэя Лепей»
    • • Чаяванне на сядзібе
    • • Экскурсія па Лепелі
    • • Абед у кафэ
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 192334247

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Завтра c 10:00

Немига


window.onload = function(){ };