Беларусь

Нечаканая правінцыяТур №387130

1 дн. через 127 дней

Дата начала: 25 мая 2025 еще даты

Отправление: Минск

130 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Мы работаем:

Сегодня c 11:00

Івянец — Дзераўная — Налібакі — сядзіба "Налібоцкія кашы" — Івянец — Малая Люцынка (з пачастункамі)

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 25.мая.2025
Ночей
Откуда Минск
Стоимость 130 BYN / 130 BYN
за чел.
Отправления 22.июн.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 130 BYN / 130 BYN
за чел.
Отправления 20.июл.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 130 BYN / 130 BYN
за чел.
Отправления 17.авг.2025
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 130 BYN / 130 BYN
за чел.

Подробности тура

Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы — Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя…
Экскурсія праводзіцца на бе­ла­рус­кай мове 

Працягласць экскурсіі: 110 км, 10 гадз
Месца пачатку экскурсіі: 9.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

  1. Першым на нашым шля­ху будзе ІВЯНЕЦ, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны КАСЬЦЁЛ СВ. АЛЕКСЕЯ (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.

    У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага ча­су — у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага МУЗЕЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ, размешчаная ў за­лах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у МАЙСТЭРНІ КЕРАМІКІ ўбачым майстар-клас па кераміцы — відовішча зачароўвае!

    Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага ком­плек­су пачатку ХХ стагоддзя наведаем МУЗЕЙ МЯСЭЧКАВАГА БЫТУ. Сені, кух­ня, спаль­ня, сталовая, за­ла добраўпарадкаваны так, як гэта бы­ло ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі на­ро­да…

    Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы ДЗЕРАЎНАЯ. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.

    Наступны пункт нашай вандроўкі — старажытнае селішча НАЛІБОКІ са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя НАЛІБОКСКАЯ ПУШЧА — тут своеасаблівыя "вароты" ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 го­дам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб'ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны за­вод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два хра­мы ХХ стагоддзя.

    У вёсцы ЯНКАВІЧЫ накіруемся ў сядзібу "НАЛІБОЦКІЯ КАШЫ". Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і ПАЧАСТУНАК: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава — галоднымі не застанецеся!

    Адпраўляемся дадому — і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. "белым касцёлам" — збудаваным на бы­лой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. КАСЦЁЛАМ СВ. МІХАІЛА АРХАНГЕЛА францысканскага кляштара. Белакаменны храм з'яўляецца яркім увасабленнем "віленскага" барока — і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць — такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульп­ту­ра Хрыста. Тут мы пасмакуем ФРАНЦІШКАНСКІЯ ПРЫСМАКІ ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр'ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр'янам Янушкевічамі.

    Вяртанне ў Мінск праз веску МАЛАЯ ЛЮЦЫНКА. Тут у 1840 — 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую "Пінскую шляхту". Ад до­ма нічога не засталося, але ўбачым своеасаблівы "помнік" — лысы пень ад ста­рой ліпы, "уласнаю пасаджаны рукою". Чытаем класіку, спадарства!

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • Праезд аўтобусам туркласу
    • • Экскурсія па маршруце
    • • Агляд г. Івянца
    • • Наведванне Музея традыцыйнай куль­ту­ры ў Івянцы
    • • Майстар-клас па кераміцы
    • • Наведванне Музея мястэчкавага побыту
    • • Наведванне касцёла Св. Міхала Арханёла ў Івянцы
    • • Частаванне Францішканскімі прысмакамі ў манастырскай кавярні
    • • Наведванне касцёла ў Дзераўной 1590 г.
    • • Наведванне вескі Налібакі и сядзібы "Налібоцкія кашы"
    • • Пачастунак на сядзібе
    • • Прыпынак ў Ма­лой Люцынцы
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 192334247

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Сегодня c 11:00

Немига


window.onload = function(){ };