Масленічныя забавы ў СулеТур №383085
1 дн.
Дата начала: 02 марта 2025
Отправление: Минск
Мы находимся:
г. Минск, ул. Мясникова, 70, пом. 6
Мы работаем:
Послезавтра c 10:00
Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
Подробности тура
-
Сядзібна-паркавы комплекс "Парк гісторыі Сула" parksula.by, створаны на месцы сядзібы шляхецкага роду Ленскіх, з першых крокаў пакарае архітэктурнымі формамі старажытных пабудоў. ІНТЭРАКТЫЎНЫ фармат экскурсіі дазволіць Вам ператварыцца з пасіўнага слухача ў актыўнага ўдзельніка. А затым пачынаецца вандраванне скрозь стагоддзі: мегалітычная культура, стаянка старажытнага чалавека, драўляныя ідалы старажытных багоў, селішча вікінгаў, сярэднявечныя замкі — уся гісторыя гэтых месцаў на пляцоўках Парку гісторыі!
З першых крокаў па сульской зямлі Вас чакае незабыўнае падарожжа ў свет масленічных традыцый, якое пачнецца з урачыстай святочнай сустрэчы гасцей з музыкамі і вясёлымі скамарохамі. Тут прыхільнікаў прыгод чакае КВЭСТАВАЯ ЭКСКУРСІЯ "Масленічныя забавы ў Суле", падчас якой Вы пройдзеце выпрабаванне і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды Зімы і Вясны. Кожны пункт квэста — гэта паглыбленьне ў абрады і старадаўнія традыцыі. Вас чакаюць займальныя гульні і заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з надыходам Вясны.
Што будзе:
• урачыстая святочная сустрэча гасцей
• сустрэча на чароўным Млыне
• наведванне Замка
• займальны майстар-клас у кузні
• майстар-клас у ганчарнай майстэрні
• гульня-квэст у музеі адукацыі
• мноства забаў на свежым паветры
• знаёмства з масленічнымі традыцыямі ў беларускім мястэчку — хата хлеба і сыра, ткацтва
Завяршэннем прыгод стане цікавы масленічны СПЕКТАКЛЬ у сульской батлейцы. А потым — дэгустацыя брэндавага спіртнога напою "Старка Запольская"! Абавязкова Вас пакатаюць на БРЫЧЦЫ альбо санках. І не забудзьцеся набыць сувеніры на памяць у майстэрнях рамесленікаў і сувенірнай лаўцы комплекса. Наведванне гэтай сядзібы стане пагружэннем у чароўны свет, дзе сціраюцца межы паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з мінулым. Няспешная плынь рэчкі Сула, якая прабягае скрозь парк, упадае ў паўнаводнае возера, мноства каларытных пабудоў на шырокай тэрыторыі дазволіць Вам зрабіць выдатныя фатаграфіі на памяць аб гэтым падарожжы ў мінулае, адкрытае ў сённяшні дзень. На завяршэнне — АБЕД у маляўнічым рэстаране.
-
В стоимость тура включены:
- • Аўтобус туркласса
- • Экскурсійнае абслугоўванне
- • Анімацыйная экскурсія-квэст
- • Катанне на брычцы
- • Дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя (для дарослых)
- • Гульні, скокі і бадзёры настрой! :)
- • Абед
УНП: 100127636
Экотур-6г. Минск, ул. Мясникова, 70, пом. 6