Беларусь

Бенефіс Знаўцы з Глебам Лабадзенкам: "Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава"Тур №316745

1 дн. через 1070 дней

Дата начала: 16 мая 2021

Отправление: Минск

75 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Мы работаем:

Сегодня c 11:00

Менск — Лагойск — Бабцы — Ле­пель — Арэхаўна — Вушачы — Селішча — Бычкі

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 16.мая.2021
Ночей
Откуда Минск
Стоимость 75 BYN / 75 BYN
за чел.

Подробности тура

  1. Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы ("Мова Нанова"), аўтарам цудоўнай кнігі моўных ма­люн­каў "Дзіцячая заМова".

    Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На УСХОДНІХ МОГІЛКАХ МЕНСКА, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава — Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушач­чыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды не­ка­то­рых іншых выбітных суайчыннікаў.

    Прыпынімся ў ЛАГОЙСКУ, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага пар­ка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага ро­ду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага му­зея (на базе якога потым быў створаны Віленскі му­зей старажытнасцей).

    Вёска БАБЦЫ, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю ка­мен­ны­мі кры­жа­мі (ад 30 см і да 2 мет­раў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадуліна на радкі:
    «У лесе, у зялёнай імжы
    Затоеныя вякамі
    Каменныя стынуць крыжы
    З адсечанымі рукамі…»

    Семнаццацітысячны ЛЕПЕЛЬ з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з дру­гой паловы XVI ст. Стары Ле­пель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым са­мым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў дру­гой палове XIX ст. і з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна — помнік беларускаму Цмоку!

    Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у АРЭХАЎНЕ. ВУШАЧЫ атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае пра­ва і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі — Рыгора Барадуліна. Наведаем шко­лу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак… Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 го­да.

    Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы БЫЧКІ, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны.

    Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • аўтобус турк­лас­са
    • • экскурсійнае абслугоўванне:
    • ∘ Менск — магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
    • ∘ Лагойск — рэшткі палаца і пар­ка Тышкевічаў;
    • ∘ Бабцы — 26 унікальных ка­мен­ных крыжоў на вясковых могілках;
    • ∘ Ле­пель — помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
    • ∘ Арэхаўна — сядзіба ХІХ ст.;
    • ∘ Вушачы — хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна,
    • касцёл Св. Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
    • ∘ Селішча — руіны касцёла 1728 г.;
    • ∘ Бычкі — хата-музей Васіля Быкава
    • • кава, гарбата, печыва
    • • фірмовыя сувеніры
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 192334247

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Сегодня c 11:00

Немига


window.onload = function(){ };