Беларусь

Станькава — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Беларускі скансен Тур №316436

1 дн. через 874 дня

Дата начала: 07 ноября 2021

Отправление: Минск

75 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Мы работаем:

Сегодня до 17:00

Наваколлі беларускай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа некалькі сядзіб, беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і года

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 07.ноя.2021
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 75 BYN / 75 BYN
за чел.

Подробности тура

  1. СТАНЬКАВА — старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свайго росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму роду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII — пачатку XX стагоддзяў Станькава было цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца размах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі былой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную браму, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі — бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У любое надвор'е тут поўна паломнікаў — наведаем і мы гэтае месца…

    Далей едзем у ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!

    Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут была сядзіба Кастравіцкіх — захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол — невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку — магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) — аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду...

    Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне войска Полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і войска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і стала першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 годам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

    У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед Глеба Лабадзенкі жыцце людзей таго часу стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — журналіст, паэт, блогер і заснавальнік самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы.

    Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны музей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца народная традыцыйная культура ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, народную школу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • Праезд аўтобусам туркласса
    • • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • • Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
    • • Наведванне магілы Святой Валянціны Мінскай
    • • Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
    • • Агляд былой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
    • • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • • Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
    • • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
    • • Інтэрактыўная экскурсія па музею з жывой музыкай
    • • Майстар-клас па старадаўніх танцах
    • • Абед на сядзібе
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 192334247

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Сегодня до 17:00

Немига


window.onload = function(){ };