Беларусь

Сядзібы старажытнай МіншчыныТур №302580

1 дн. через 895 дней

Дата начала: 07 ноября 2021

Отправление: Минск

75 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, ул.Октябрьская, 5 оф. 111

Мы работаем:

Пн c 11:00

Станькава — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Беларускі скан­сен (з абедам). Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы!

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 07.ноя.2021
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 75 BYN / 75 BYN
за чел.

Подробности тура

Сядзібы старажытнай Міншчыны

Станькава — Вялікія Навасёлкі — Юцкі — Гарадзішча — музей-сядзіба "Стары Менск" — Беларускі скан­сен
(з абедам). 

Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа некалькі сядзіб, беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і го­да. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы!

Кошт экскурсіі ўключае:
    • Праезд аўтобусам
    • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
    • Наведванне магілы Свя­той Валянціны Мінскай
    • Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
    • Агляд бы­лой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
    • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
    • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
    • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
    • Майстар-клас па старадаўніх танцах
    • Абед на сядзібе

Стоимость экскурсии для 1 чел. - взр. 75,00 бел.руб., реб. до 16 лет - 65,00 бел.руб.

Продолжительность экскурсии: 110 км, 8 час.
Место начала экскурсии: г. Минск, в 09.00

  1. СТАНЬКАВА — старадаўняе мястэчка, якое дасягнула свай­го росквіту дзякуючы беларускаму шляхецкаму ро­ду фон Гутэн-Чапскіх. На працягу XVIII — пачатку XX стагоддзяў Станькава бы­ло цэнтрам шырокіх уладанняў Гутэн-Чапскіх, дзе вялася гаспадарка па прагрэсіўнай еўрапейскай тэхналогіі. І сёння нягледзячы на значныя разбурэнні адчуваецца раз­мах і тонкі густ уладальнікаў маёнтка. Найбольш нас цікавіць Караль Чапскі, які быў гарадскім галавой Менску ў 1890 — 1901 гг. Час яго кіраўніцтва — росквіт эканамічнага і культурнага жыцця Менска. Тут, у Станькаве, ён пахаваны. Падчас экскурсіі мы прагуляемся па тэрыторыі бы­лой сядзібы, агледзім сельскагаспадарчыя пабудовы, уязную бра­му, "Скарбніцу", дзе пры Чапскіх захоўвалася нумізматычная калекцыя і знаходзілася бібліятэка. У Станькава захаваўся яшчэ і выдатны парк на беразе ракі з адрэстаўраванымі масткамі і альтанкай-ратондай, дзе можна зрабіць нядрэнныя фота. Далей паглядзім на Свята-Мікалаеўскі храм, дзе на пачатку ХХ стагоддзя служыў Фёдар Чарняўскі — бацька СВЯТОЙ ВАЛЯНЦІНЫ МІНСКАЙ. У храме захаваліся яе ручнік, абразы, кнігі. На магілцы Валянціны паблізу вёскі Крысава нават зімой стаяць ружы. У лю­бое надвор'е тут поўна паломнікаў — наведаем і мы гэтае месца…

    Далей едзем у ЮЦКІ — помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Юцкоўскія крыніцы". Гэта вельмі прыгожы ледніковы каньён, месца масавага паломніцтва па чыстую і гаючую ваду. Папярэджваем — бярыце пластыкавыя бутэлькі і зручны абутак!

    Потым пазнаёмімся з помнікамі ў ВЯЛІКІХ НАВАСЁЛКАХ. Тут бы­ла сядзіба Кастравіцкіх — захаваўся сядзібны дом на высокім беразе рэчкі Уса, пабудаваны з цэглы ў 1830-х гадах. Вакол — невялікі пейзажны парк. Захаваўся і двухпавярхоўны мураваны будынак стайні. Непадалеку — магіла знакамітага мастака, пісьменніка Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага). Успомнім мы і знакамітага французскага паэта Гіёма Апалінэра (сапраўднае імя якога Вільгельм Кастравіцкі) — аднаго з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду...

    Затым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

    У Гарадзішчы пад старадаўнімі валамі знаходзіцца і каларытная сядзіба-музей "СТАРЫ МЕНСК". Пасля смачнага АБЕДА яе гаспадар Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500). Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — журналіст, паэт, блогер і заснавальнік са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

    Напрыканцы едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі... Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын, кузню, на­род­ную шко­лу... А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • Праезд аўтобусам
    • • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • • Экскурсія па Станькава, наведванне рэшткаў сядзібы Чапскіх
    • • Наведванне магілы Свя­той Валянціны Мінскай
    • • Агляд каньёна "Юцкоўскія крыніцы"
    • • Агляд бы­лой сядзібы ў Вялікіх Навасёлках
    • • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • • Экскурсія ў музей-сядзібу "Стары Менск"
    • • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
    • • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
    • • Майстар-клас па старадаўніх танцах
    • • Абед на сядзібе
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 191001912

г. Минск, ул.Октябрьская, 5 оф. 111

Пн c 11:00

Первомайская


window.onload = function(){ };