Беларусь

Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск"Тур №300920

1 дн. через 1196 дней

Дата начала: 09 января 2021

Отправление: Минск

60 BYN Цена за

Мы находимся:

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Мы работаем:

Сегодня c 10:00

Отправления
Ночей
Откуда
Стоимость
 
Отправления 09.янв.2021
Ночей 0
Откуда Минск
Стоимость 60 BYN / 60 BYN
за чел.

Подробности тура

  1. Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

    Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

    А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

    Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лу­ка, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…

    Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

Предложение не является офертой. Информация об отеле и перечень услуг в нем может быть неточным в том числе по вине самих отелей. Уточняйте перечень услуг входящих в тур и условия в отеле непосредственно при покупке тура.

  • В стоимость тура включены:

    • • Праезд аўтобусам турк­лас­са
    • • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    • • Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
    • • Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
    • • Майстар-клас па старадаўніх танцах
    • • Экскурсія па валах Гарадзішча
    • • Экскурсія ў му­зей "Стары Менск"
    • • Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
    • • Фотазона: даспехі
    • • Абед на сядзібе
  • В стоимость не входит:

    • Дадатковае харчаванне
    • Сувенiры
Этот тур можно купить здесь:

УНП: 192334247

г. Минск, пл. Свободы, 11 офис 15

Сегодня c 10:00

Немига


window.onload = function(){ };